Лёс
Калі я быў зусім малы...,
Лясы,узгоркі і раўніны,
Каровы,свінні на двары.
Аднасяльчан успамінаю,
А з імі - кузню і гумно,
Мой родны кут,і хату з краю,
Дзе з мамай жыў, не так даўно.
І варта хоць цяпер прызнацца,
Што з той пары-не год, не два
Мінуў.Вучоба ,потым праца,
Заўсёды ў думках галава... .
Так мала часу быў з матуляй.
На жаль,былога не вярнуць.
Гады ляцелі ,нібы кулі,
І думкі не даюць заснуць.
Бадзёры ранак зменіць вечар,
Гадкоў жыцця Бог адвядзе... ,
Жыву з надзеяй на сустрэчы.
Няма краіны лепш нідзе!
Сяброў з блакітнай Беларусі
Пабачыць хочыцца ,не раз,
Сказаўшы так- не памылюся:
Заўсёды з думкамі пра вас.
Бываюць дні: находзіць смута,
Але ў кожнага свой лёс,
Удзячны я, што ёсць мінута,
Для думак,радасці,для слёз... .
23. 04 .2025.
Свидетельство о публикации №125042302079
Татьяна Сердюк 23.04.2025 15:44 Заявить о нарушении
Сергей Бука-Вороневски 24.04.2025 08:17 Заявить о нарушении
Алексей Коцюба Шахты 24.04.2025 10:29 Заявить о нарушении