Усмешка не штучная
Каб не душыла маркота?
Хачу ўсё лепшае браць,
Няважна: дождж ці спякота.
Вучуся жыццё разумець,
Раблю ўчынкі адчайныя,
На мэце годна сталець…
Не падабаюся? Выбачайце.
Магу імпэтнай раптам
Ці змрочнай ператварыцца,
Ласкавай ці моцна занятай,
Упартай… у сабе парыцца.
Даверлівай ці клапатлівай,
Ад сэрца свайго адарваць,
Аддаць кавалак бурлівай
Істоты і сябе далей гартаваць.
Гадзіны дзве магу галасіць,
Пасля сабрацца і стаць сцяной,
Не стану ныць і падмогі прасіць
Ці прыкрывацца далёкай раднёй…
Смяшыць цябе сёння ўдала,
Устаўляючы афарызмы трапна,
Няма настрою. Жыццё кідала,
Таму берагу хвіліны старанна.
Угневаць цябе ці твар сур’ёзны
Зрабіць, а мо засмяяцца гучна?
Давай размаўляць на тэмы розныя,
Няхай для цябе я ўсмешка штучная…
Свидетельство о публикации №125042207436