Куточак

У куточку, што ля печы,
Дзе заўсёды спёкла,
Каратаю ранні вечар
Незвычайна цёпла.

Залятаю бы ў казку,
У прошлыя гадзіны,
Дзе мы ўсёй сям’ёй на Пасху
Да царквы хадзілі.

Разгараюцца і свечка,
І душа адразу
Ад радзімага мястэчка
І яго прыкрасаў.

Думкі шчэмліва закіну
У мае дзяцінства:
Пору чыстых ўспамінаў,
Момантаў адзінства.

Там яшчэ былі жывыя
Родныя мне людзі,
Там не ведалі журбы мы,
Марылі аб цудзе.

За аднім сталом збіралісь
Цэлаю гурбою
І шчасліва пасміхалісь,
Нават над сабою.

У куточку спачывае
Шэры тоўсты коцік.
Ён таксама адчувае
Настальгіі дотык.

На вялікі жаль, ніколі
Не вярнемся туды,
Застанецца ўсё на долі,
Прожытай у мінулым.

Вечар клоніцца да ночы,
Коцік спіць салодка,
У душы маёй куточак
Чыстай асалоды.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →