Мяняем свет
Духоўнасць нiшчыць, надзяляе маскай.
Па рангу лашчыць хвалямi фарсiстых рэкаў,
Страх родзiцца пад ланцуговы лязгат.
Хавае страху шэрань Свет ад слушнай думкi,
Хмель ганарыстасцi звiвае байкi.
Пацiху розум чахне – дзе там да навукi,
Хаваюцца адкрыццi пад нагайкай.
I разрастаецца пад Сонцам пустазелле,
Цвiце бясконца, промнямi авiта,
Сабою глушыць мудрасць, парахнее ў пекле,
Хаваюць стогн i голас страху плiты.
Як хмара, узнялася ў неба бездухоўнасць,
Яе цяжар калоцiць Бога царства.
Разносяць звон званы, духоўны свет хароняць,
Псалом спяваюць вечнасцi махлярства.
Свет бездухоўны, як цяжар плiты з магiлы,
Гатовы сплюшчыць, зрушыць вось сусвету,
Да крайняй лiнii – маўчаць стыхii сiлы…
Гуляе лёс бяздумна у рулетку.
Свидетельство о публикации №125042204546