Краiна чыстага, святога неба

Нікому не скаралася. Ніколі.
Ніхто не быў уласны над табой.
У час бяды выходзіла ты ў поле
На бой за волю. На смяротны бой.
Дзяцей сваіх раджала не для смерці.
Давала дзецям волю вольны жыць.
І, без прымусу, вольна, горда, дзеці
Ішлі тябе ад смерці бараніць.
Ты дзецям адкрывала свет дзівосны.
Абшар лугоў, азёры і лясы.
Свет, дзе жывіцай мякка пахнуць сосны.
Дзе клічуць на спатканне верасы.
Ты адкрывала сонейка і зоры.
Павольны ўзмах бусловага крыла.
У час любы. У радасці. У горы
Матуляю ласкавай была.
Пагоркі адкрывала. Пералескі.
І ручайкі, у парадак, з гары.
Валошкі сінія. Блакітныя пралескі.
І дзьмухаўцы пухнатыя ў двары.
Дарыла жоўта-белыя рамонкі.
Блакітны лён. Лілеі на вадзе.
Спеў жаўрука. Вясёлы. Светлы. Звонкі.
І сцежку, што праз поле ў лес вядзе.
Дарыла дзецям сонейка і зоры.
Вясёлку ў дождж. Зімой - рыпучы снег.
Палі, як мора, спеючага хлеба.
Сваю любоў – матулін абярэг.
Гасцей з усмешкай шчырай сустракала.
Усё свае. Усе свае, як ёсць.
Стол у двары багаты накрывала.
Бо, шчасце ў хату, калі ў хату – госць.
Гасцей вітала не гарэлкай горкай
Смятанай Брэсцкай. Малаком парным.
Пружанскім хлебам. Соллю салігорскай
На рушніку на слуцкім, ільняным.
Вітала ваўкавыскай паляндвіцай.
Прапанавала з Турава сыры.
І ты, па праву, можаш ганарыцца
Сталом, гасцям накрытым у двары.
Вітала крутагорскаю каўбаскай.
У кубкі налівала лідскі квас.
— Сябры мае! Заходзьце, калі ласка.
Заходзьце, даражэнькія, да нас.
Заходзьце. Тут сароміцца не трэба.
Заходзьце, даражэнькія, да нас.
Краіна чыстага, святога неба
Як маці, у абдымкі прыме вас.
Абдыме і любоўю абагрэе.
Нічога, што цямнее на двары
Нічога, што ўжо трошачкі шарэе.
Убачым ранкам сонца з-за гары.
Убачыце, як лён квітнее ў полі.
І, як жытнёвы плешчацца прыбой.
Нікому не скарылася. Ніколі.
Ніхто не быў уласны над табой.


Рецензии