Гасподзь пачуе

Стаiць чарга ля алтара, чакае споведзь,
У марах i надзеi адкупiцца ад грахоў.
Епiтрахiль – знак Боcкай ласкi беса здолець…
Душу ачысцiць, спадзяюцца, зноў i зноў, i зноў…

Схiляюць галаву: грашылi словам, справай,
Але бяда: нiхто не помнiць дзе i як, калi?..
Дык каюцца у чым? Цi проста iм забава?
З душой якой, з малiтваю да споведзi прышлi?..

Калi з душою у цiшы вядзеш бяседу,
Прабег прамень сумлення цераз кожны ў ёй куток,
Нясеш да алтара ў сваiх далонях беды –
Гасподзь пачуе, грэх прабача… гэта твой урок.

А мы грахi збiраем, бы для крамы тару,
Здаём… збiраем… зноў iдзём  на той жа самы круг.
Упэўнены: праз споведзь Божа знiме кару…
Гасподзь малiтву чуе душ, ачышчаных ад мук.


Рецензии