Не зацвiтае ружа
Праз лужу не прайсцi, не намачыўшы ногi.
Калi бураны наваколле кружаць,
Згубiцца лёгка, не пазнаць сваёй дарогi.
Купаючыся ў брудных водах мора,
На бераг спрытна выйсцi чыстым немагчыма.
Калi вакол мiнор, не спець мажорам,
Калi пажар, так лёгка атруцiцца дымам.
Фарбуе наваколле нашы душы,
Бы аддае за негатыў каварны помсту.
Законы асяроддзя гневам рушым,
Пакуль стыхiя не прышле з пратэстам ноту.
Як на дыбы, паўстане свет у схватцы,
Ад бруду бездухоўнага пачысцiць прагне –
Без выхадных, без скарачоных пятнiц,
Пакуль не змые бруд i не патопiць багнай.
Духоўны свет растопiць зноў нам душы,
Схавае ганарыстасць, пыху разам з брудам,
Пакуль бяздумна раўнавагi зрушым,
Суседкай крочыць па жыццi святая мудрасць.
Свидетельство о публикации №125041902693