Мэтры сусвету
Фiгуры расставiлi мэтры сусвету.
П`юць хмельны напiтак з рабiнай, калiнай,
Келiхi напоўнены, льюцца санеты…
Цясняцца на дошцы сланы, каралевы,
Кароль i ладдзя, конь i слабыя пешкi.
Рука ганарлiўца спакойна, то з гневам
Тасуе фiгуры павольна, то ў спешцы.
Зацягне хвалебную песню вятрыска…
Пад шум жартаўлiвы крок пешкi наперад,
За чаркай не бачна, што пешка без рыску
Становiцца ферзь… а на дошцы – хiмера…
За круглым сталом у засохшай далiне
Фiгуры расставiлi мэтры сусвету.
П`юць хмельны напiтак з рабiнай, калiнай,
Келiхi напоўнены, льюцца санеты…
Зноў пешку прасоўвае вецер гуллiва,
Ферзём гаспадарыць на шахматнай дошцы.
Пакуль не пракоцiцца з песняй жахлiвай
Пярун грамавержац, разгорне, як крошкi…
Пажарамi, штормам… вяртае стыхiя
Фiгуры на дошку па рангу i моцы.
Закружыць гардыня i зноў мы сляпыя,
Зноў пешка закрыла нам сонца ў ваконцы.
Прырода нас чысцiць ад бруду зямнога,
Пакуль караля i фярзя маем выбар…
А потым прыход сына мудрага Бога,
На полi сахою праложана скiба.
Свидетельство о публикации №125041803629