Каменецкая башня
Семсот стагоддзяў ты стаіш,
З часоў, як тут жылі яцвягі,
Байніцамі на свет глядзіш,
Васілька-князь у паход хадзіў,
Сюды і разбіваў тут лагер.
Раман Валынскі гэты край,
Аддаў пад польскую карону,
Яна ў тым не знайшла дабра,
Тэўтонцам падарыў без страт,
Уладзіслаў Трэці Танканогі.
І вось і рыцары прыйшлі,
Мячы звіняць без шкадавання,
Дым ад пажараў у вышыні,
Яцвягі-жыхары зямлі,
Нясуць тэўтонцам пакаранне.
Прамчаўся час і зноў вайна,
Рэч Паспалітая з Расіяй,
А вежа? Дык стаіць яна,
Пад неба ціхамірнай сінню,
Як годнасці надзейны знак.
Свидетельство о публикации №125041702737