Навучы, гасподзь

Навучы, Гасподзь,
душу
шукаць цяпло.
Дай галоднаму
вады
i хлеб надзённы.
Пакажы
зняволеным
акно.
Дай iм моцы
дачакацца
вецер вольны.

Навучы
як верай
адчыняць
замок,
Зрушыць думкай
светлай
сутарэння сцены.
Падтрымай
рашучы ўдалеч
першы крок,
Апаi натхненнем
выйсця
з цемры.

Вока трэцяе
адкрый,
каб розум
стаў вiдушчым,
Змог адрознiць
дзе свiтанне,
дзе туманы.
Не завёў,
не загубiў душу
ў балотах пушчы,
Ды не тасаваў,
як карты,
твае планы.


Рецензии