Радимичи
Чуеш? Вядзе сваё войска Радзім,
Ворагаў сэрцы скаваў люты страх,
Важак дастаслаўны калісьці хадзіў,
У гэтых палях, у дзікіх лясах.
Прывёў сваё племя з заходніх краін,
Так пішуць сведкі тых даўніх часоў,
Хазары хацелі славянскай крыві,
Набегі ішлі, як бязлітасны сон.
А потым князь Кіеўскі, горды Алег,
Радзімічаў узяў у паход на Царград,
Крывавы узыход зноў заалеў,
Забралі ў паходзе тым процьму дабра.
Але Уладзімір, зноў Кіеўскі князь,
Радзімічаў вольных, відаць не ўзлюбіў,
А ваявода яго - Воўчы Хвост,
У бітве жорсткай племя разбіў.
Стагоддзі прайшлі, Сож ціхі цячэ,
Гукі здаюцца былых галасоў,
І ляск баявых сякер і мячоў,
Сярод старажытных палёў і лясоў.
https://youtu.be/bRjOvD-r1zw
https://youtu.be/LeIg2MXq0zA
https://youtu.be/Jl5iZMrmhyk
Свидетельство о публикации №125041702621