***

Гаманіла рэчка з полем:
"А чаму ж такая доля?
Брудам людзі пагражаюць,
А ў ва мне вада святая!

Я імкнуся быць карыснай:
Дык напіцеся прачыстай,
Станьце крышачку мацнее...
Сонца ў небе ружавее,

Дарыць вам цяпло, палёгку,
Дык чаму ж Вы так далёка?
Апранулі сэрцы ў льдзіны,
Зашчапілі ўсе хаціны

І няма вам прасвятлення -
Жорсткасць толькі ды ганенні.
Бы дзіця, ад болю плачу:
Лёс гаротны ды сабачы".

Адказала з ветрам поле:
"Не шукай ты лепшай долі,
Тут твая краіна, люба,
Не стагні, мая галуба!

Прыйдзе час - і будзе добра,
Разам здужаем хваробу
Ды прачнемся ад напасці -
Рэха ўжо гукае шчасце!"


Рецензии