Дворец над Сожем
Палац спіць на мысе над Сожам-ракой,
Не мае ўлады і ён над гадамі,
Але беражэ дух былы і спакой.
Калісьці жылі тут радзімічы-продкі,
Плылі караблі гандляваць па вадзе,
Лічылі прыбытку ліхія адсоткі,
Гісторыя ведае сэнс тых падзей.
А ворагаў колькі было ў гэтым краі!
Татары, казакі імкнулісь з вайной,
У які ўжо раз агнём пакараны ,
Разбураны Гомий ўставаў зноў і
зноў.
Даўно жыў тут канцлер - князь Чартарыйскі,
Літвінская крэпасць, як вартавы,
Але перайшоў той замак на мысе,
Праз час некаторы пад скіпетр Масквы.
Ты спіш дзнём зімовым, палац над абрывам,
Пра нешта сумуеш сваё па начах,
А хмары, як коні, чые звіслі грывы,
Па небе на захад панура імчаць.
Свидетельство о публикации №125041501996