Каханне i пiжма

У полі раніцай гуляю,
Ды піжму жмянямі ўсё рву.
Каго ўсім сэрцам я кахаю,
Каго ў думках абдыму?
А піжма водаром не вабіць,
Ды не за гэта ёй пачын.
І рву, каб горачу адвадзіць
Я ад сябе ўсіх мужчын.
Каб адного кахаць да стомы,
Ба боллю ў сэрцы і душы.
Кахаць не ведаючы: хто мы,
Кахаць, каб толькі  ім і жыць.
Каханне с горыччу, атрутай,
Каханне з водарам травы,
Каханне, быццам бы пакута,
Каханне - толькі я і ты.
У полі раніцай гуляю
Ды піжму горкую ўсё рву,
Адзіны мой, цябе кахаю,
Цябе да сэрца прытулю.


Рецензии