Я там, далёка...
Не памятаю хто кахау цябе,
Не памятаю хто лятау высока,
Не памятаю хто лятау каля мяне...
Гляджу ,буслы кружаць нада мною,
на фоне хмурнай нябеснай сіні.
А слёзы градам льюцца з табою,
у гэтай брыдка-халоднай цішы.
Кахаць абяцала я моцна і доўга,
не знаўшы, што буду потым ў далі.
Луналі мы разам вельмі высока,
потым разбіўшыся аб мелі.
Забудзем абдымкі тыя надоўга,
як быццам любілі моцна не мы.
Забудзем як нам разам чароўна,
забудзем усё тое што мы бераглі.
Свидетельство о публикации №125041400278