***
Праз тыдзень - Вялікдзень!
Хвароба - у лес на верас,
А здароўе ў косці.
Будзь здароў, як вярба.
А расці, як вярба!".
У Вялікую нядзелю
Не гудуць ужо мяцелі,
Сэрцы плачуць ад палёгкі...
Да нябёсаў так далёка,
Распраніце свае душы
Ад цяжкога раўнадушша,
Дайце Сонейку прасторы,
Каб пазбавіць розум хворы
Ад сусветнага пракляцця,
Паглядзіце на распяцце,
Памаліцеся ўсім сэрцам,
Ва Ўсявышняга паверце.
Хай прыбудзе ў дзень святочны
Ваш Анёл ды побач крочыць!
Свидетельство о публикации №125041303092