Прысвячэнне

***
Насустрач вясне маладой
Жанчына з усмешкай крочыць,
Цяпер не патрэбен спакой –
Заплюшчыць ад радасці вочы...

Як часта параўноўваюць у жыцці
Жанчыну і вясну, іх падабенства,
Сапраўднае святло і цуд знайсці
Няцяжка кожнаму з маленства.

Змяняецца штогод, заўважу, рэзка
Жаданні і настрой без усіх прычын,
І быццам далікатная пралеска,
Раскрыецца таемны свет жанчын.

Цудоўная і шчырая сяброўка,
Яна і маці, і дарадца, і сястра,
Вясна для многіх, як свякроўка,
Прымусіць выбегчы з двара!

Жанчыне мы складаем песні,
Шануем, беражом і блаславім,
Пасуюць у жыцці сілы нябесныя
Заўсёды перад позіркам тваім!

Прысвячаецца Наталлі Максімук


Рецензии