Рамонка

Што за летні букет
Без някідкіх рамонак?
Не скідае свой цвет.
Доўга ззяе падворак.
Две сяброўкі з валошкай.
Нат растуць яны побач
Сэрцу радасці трошкі,
Прысладзіць на ім горач.
У бела-снежных пялёстках
Залатая пупышка
Сонейкі Маткі Боскай,
Прыгажосці,хоць крышку.
кветка на сваім месцы
У густым спелым жыце,
Рады быў такой весцы,
Што сюды прыбяжыце.
Лікаванні для вока
Сонцам тым-адзінокім
І стракоча сарока
Тут на дрэве высокім.
Ах,якое ж тут дзіва:
Наваколле-радзіма!
Адна буйная кветка,
Ну,Лілея,няйначай...
Цёпла,утульна у летку:
Цуды Свету пабачам.
Селянін,з вёскі родам
Далонямі твар закрываў:
Гарманічнасць,лагода
І надвор'е спрыяла.
Нібы кветкі-люстэркі
Сонейка адбівалі
Ійшла на чуласць праверка:
Не патрэбнае-спалім!
Ну,а неба-сінела,
Свяціла сапраўднае сонца,
На полі рамонка бялела,
Здавалася жыццё-бясконцым.


Рецензии