Санет

Калі заход змывае фарбы дня
і цені  - замбакі былых вякоў
шапочуць, што нямыя ты і я
і час знікае, бы матыль вакол,
дуб быўшы ўчора волат залацісты
цяпер галіны гне ад снежных слёз,
але ў ядры агонь непагасісты,
дзе новая вясна спляла свой добры лёс.
А чалавек  - у вечнасці пясок,
што вецер рве і кідае далёк,
адна душа заўсёды ў гаркаце як мёд
на вуснах асалодай тае,
натхненне творчасці тым вершам узлятае,
каб жыў паэт і пустку перамог!

2025 г


Рецензии
Сказаць, што бачу тут нямых —не атрымаецца:
слова ўпарта прабіваецца скрозь цішыню,
калі "заход змывае фарбы"
і замбакі шапочуцца да сну...
Паэт узрушаны каханнем
і першакрокам веснавым,
ты зрок сусвету, рэтранслятар
любові, веры, прагі быць жывым...

Памятаю, як чытала верш ў тым годзе...
Ты казаў нядаўна, што жаночая паэзія асаблівая...
чытаючы твой Санет кажу,
што каханне робіць паэзію асаблівай...
Быць жывым! *)

Гарунова Святлана   22.03.2026 08:42     Заявить о нарушении
Вельмі кранальна. Вельмі.

Тадеуш Други   22.03.2026 08:47   Заявить о нарушении
Як дакранаецца, так адгукаецца...
Веснавочна )

Гарунова Святлана   22.03.2026 09:51   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →