Вясновы сьнег

                   
Прысыпле моўчкі белы сьнег
Сляды ад зжухлага ўчора...
Што мне сказаць табе ў сьлед?
Дзе мой той "край зубчаты бора"?
                  
Кладуцца ціха ўспаміны
Ад светлых казак зьбеглых дзён,
А за сьпіною - страты, кпіны
І гэтых дзён цяжКі праклён.
                    
Стаю й гляджу на цуда-сьлёзы,
Бо заўтра мне іх не знайсьці,
Зьбягуць ад нас сьнягі-марозы...
Чаго чакаць, куды ісьці?               
                     
Я абдыму Радзіму-Маці
І краем бора ў сьвет пайду
Шукаць той сьнег, ў руках трымаці,
Каб абыйсьці сваю бяду...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →