Душа мая адпачывае

Што такое Бацькаўшчына, знаеш?
Гэта луг, дзе кветкі расцвітаюць,
Дзе пчолы ўлетку мёд збіраюць,
Дзе песні жаўрукі спяваюць.

Дрэвы стаяць у задуменні,
Схіліўшы галіны ў ваду.
Забытыя ўсе сумненні,
У гэтым чароўным саду.

Што такое Бацькаўшчына, чуеш?
Гэта звон крыніц у лесе глушы,
Шум ветру ў полі, што калыша,
І голас маці, што так блізка душы.

Бярозы галінкі схіляюць,
Шэпчуць  мне казкі лясныя.
І птушкі ў гаі заліваюць
Ўсе сэрца мелодыі тыя.

Што такое Бацькаўшчына, бачыш?
Гэта хата, дзе ты нарадзіўся,
Дзе першы крок свой зрабіў, навучыўся,
Дзе з роднымі навек злучыўся.

І сонейка лучыкі кіне,
Праз смугу густую, як шоўк.
Душа мая зноўку адпачывае,
Забыўшы пра смутак і боль.

Што такое Бацькаўшчына, помніш?
Гэта гісторыя твайго народа,
Яго звычаі, яго прырода,
Яго душа, што волі прагне заўсёды.


Рецензии