Што такое Бацька шчына, знаеш

Што такое Бацькаўшчына, знаеш?
Гэта луг, дзе кветкі расцвітаюць,
Дзе пчолы ўлетку мёд збіраюць,
Дзе песні жаўрукі спяваюць.

Гасцінна сэрца адкрывае,
Зямля беларуская мая!
Хлеб-соль шчыра падае,
Бо так жыве тут кожны з дня.

Яна мне дадзена адна,
Як сонца ў небе, як вясны прасвет.
З ёй думка кожная спавітая,
І кожны подых – шчасця след.

Што такое Бацькаўшчына, бачыш?
Гэта хата, дзе ты нарадзіўся,
Дзе першы крок свой зрабіў, навучыўся,
Дзе з роднымі навек злучыўся.

Таленты ззяюць тут яскрава,
У вёсках, гарадах – не злічыць!
І з кожным годам, як заўважна,
Радзіма наша будзе квітнець!

Мая адзіная, радзімая,
З вачэй азёраў, з сэрца зор.
У ёй душа жыве нязмерная,
У ёй любові вечнай бор.

А Гомель – горад над Сажом,
Нібыта казка чараўніцтва!
Прыехаў раз – і ты захочаш,
Навечна лёс свой тут звязаць і жыць!

Тут палі і нівы залатыя,
Што хлеб дораць нам штодня,
Твае песні такія простыя,
Беларусь, Радзіма ты мая!


Рецензии