К 80-летию победы на родном языке

У галовах ёсць успамін непад'ёмны,
У каго з кніжак, у каго ад дзеда,
Усе ведаем момант той пераломны:
У руках аўтамат, не паспеўшы паснедаць.

Наш паклон да зямлі даходзіць,
Толькі таму што ніжэй не можа,
І на гэтай зямлі яшчэ многа зародзіць,
Цяпер тут бульба, а было танкавае бездарожжа.

За тое страшнае, чаму канец прыйшоў,
Мы дзякуй бясконца крычым! Не забыць!
У надзеі што памерлы супакой знайшоў,
А той, хто выжыў, знайшоў мільён прычын, каб жыць.

Усё жыццё мы будзем памята;ць,
Герояў, што за нас змагаліся,
І з кожным буселам мы будзем размаўляць,
Як быццам з тымі, што за нас зямлі аддаліся.

Хтосьці ў вачах бабулі ўбачыць той дзень,
Пачуе ўспаміны тых страшных тыдняў,
У душы яе маладосці хаваецца цень,
Што засталася ад страшных злыдняў.

Сёння вуліца заліта мірам,
Але не варта нам забываць,
Калі простыя людзі рука ў руку з камандзірам,
Пачалі за нашае светлае ваяваць.


Рецензии