Свабоднай жанчыне

Упэўненая, шчырая жанчына
Нязломна пакарае гэты свет,
На яе твары новая маршчына
З’явілася і сціпла так кране…

Не страшаць яе старасць і трывогі,
Праблемы гэтай лэдзі ні па чым,
Адкрыты перад ёю ўсе дарогі,
Не патрабуе дапамогі ад мужчын…

У жыцці жанчына моцна апяклася,
Змагла рашыць задачы ўсе спаўна,
У сябе паверыла – і справа ўдалася,
Не сумна ёй, што засталась адна.

Усхваляю я жанчын, сясцёр, дачок,
Матуль, пляменніц, цётак і бабуль,
Заўсёды знойдзецца надзейнае плячо,
Каб захацелася сказаць “даруй”.

Мацней жанчыны не знайду нікога,
Упарта мкнецца да сваёй свабоды
І годна крочыць, бо ўдзячна Богу
За тое, што ў душы схавана ўпотай.


Рецензии