Сасновая галiнка
Мажлiва ветрам прыкацiла семя,
Хутчэй атожылак – чакала згуба,
А ён прыжыўся, быццам чужаземец.
Густая крона закрывае Сонца,
Не выбрацца нiяк… У сутарэннi.
Iголкi гнуцца, сталi нiткай тонкай,
У цемры молiць сокаў, дзень вясеннi.
Заварушыў вятрыска дужа голле,
Адкрыў акенца да святла на момант.
Яшчэ сасёнка побач у няволi,
Шкада, але дваiм лягчэй, вядома.
А можа прыйдзе восень ды з вятрамi,
Мудрэц сарве, пакоцiць хцiва шапкi.
Зняволенне ўдваiх нарэшце страцiм,
Развее наша семя вецер шпаркi.
Ды зашумiць чаканы лес сасновы…
З надзеяю – на жыватворнай нiве,
Дзе мудрасць разарве навек аковы,
Прачнецца разам з Сонцам свет маўклiвы.
Свидетельство о публикации №125040202884