Кропля вадаспаду

Кропля вадаспаду

У жыцці я кропля вадаспаду,
Пралячу, каб толькі не разбіцца,
Не звярну ўвагі на прынаду,
Пастараюся ўдала ў час спыніцца.

На шляху каменняў бачу груду,
Паспрабую абысці, як віртуоз,
Узлячу, бы птушка, – не марудна
Абмінаць змагу я цяжкі лёс.

Нам жыццё даецца для іспыту,
Але здольны самі ствараць дзень.
Шанец, вопыт у кожнага набыты,
Каб не ператварыцца ў сумны цень.

Кропля ты ў вадаспадзе сёння,
Змрок гані з душы сваёй хутчэй,
Думкі толькі захавае дзённік,
Усплёск эмоцый унясе ручэй…

У жыцці я кропля вадаспаду,
Прадчуваю гонар ад палёту,
Забяру з сабой сяброў параду,
Атрымаўшы лёгкасць асалоды.


Рецензии