Н. У. прысвячаецца
Цудоўная і шчырая філалагіня,
Што жыве на станоўчым матыве,
Сапраўды яна наша БАГІНЯ!
Наталі! Ты павінна для ўсіх нас гарэць,
Не чакаць дзіва, свята ці дня нараджэння,
Мы жадаем ніколі табе не хварэць,
І ў жыцці выбіраць толькі тое рашэнне,
Дзе ёсць сэнс, шчасце, радасць, карысць,
Збыццё мараў, надзеі на смелы парыў,
Выглядай на ўсе сто, як умееш заўжды,
У зялёнай сукенцы ўсмешкі дары!
Твая постаць, упэўненасць і знешні выгляд
Дапамогуць яшчэ дасягнуць тых вяршынь,
Дзе спатрэбіцца шчыры, сардэчны твой погляд
Усе трывогі і дробязі годна перажыць!
А яшчэ не забудзь пра сваіх калежанак,
Мы заўсёды з табой: ці то радасць, ці смутак…
Заслужыла, Наталля, ты толькі пашану,
Сэрца наша, павер, твой сапраўдны набытак!
Свидетельство о публикации №125040102737