Цяжар у душы

Цяжар, бы хто шпурнуў кулю,
Ці вецер шуміць уначы,
Не бойся ніякага гулу,
Гляджу ўдалячынь,
Гляджу ўдалячынь…

Прыйдзе светлы ранак,
І змрок унясуць ручаі,
Выйду на родны ганак,
Гляджу ўдалячынь,
Гляджу ўдалячынь…

Зойдуць чыстыя думкі,
Каб раны навек залячыць,
Змяняю свае накірункі,
Гляджу ўдалячынь,
Гляджу ўдалячынь…

Цяжар у душы адключу,
Забудусь пра хуткі спачын,
Змагу яшчэ ўсім памагчы,
Гляджу ўдалячынь,
Гляджу ўдалячынь…


Рецензии