Да 120-годдзя з дня нараджэння песняра

Грэю ў сэрцы…
 
Сто дваццаць год таму назад
На Ушаччыне Сінявокай
Аўтар вершаў і гучных балад,
Нарадзіўся любімы наш Броўка!
 
Навучыў ён Айчыну цаніць,
Дзе азёры блішчаць, як люстра,
Шанаваць нашых продкаў ніць,
Каб у душы не сталася пуста.
 
Беларусь! Ты – мой родны кут,
Ганаруся заўжды мастрам слова,
Перажыўшы ў жыцці шмат пакут,
Ратавала Петруся толькі мова!
 
Колькі сэнсу ўклаў Броўка ў творы!
На Радзіме знаходзіць прытулак –
Быць з народам у шчасці і горы
Вучыць верш, бы сардэчны гатунак.
 
Шчыры позірк і светлыя думкі
Бачу ў твары майго песняра,
Вершы Броўкі, нібы падарункі,
Грэю ў сэрцы – настала пара!
 
Веру кожнаму слову паэта,
Як любіў ён натхнёна людзей
І прыроду, што ласкай сагрэта,
Дорыць мне сёння безліч надзей!


Рецензии