Чакай вясну

Нясмела крочыла вясна
Ў зялёным велічным убранні
І кожны з нас яе пазнаў –
Дзівосных песень птушак гранне.

Цікуе сонечны прамень,
Нібы ў хованкі гуляе…
У хмарках заблудзіў раней,
А сёння шчыра пазірае!

Чакаў народ вясну, як дзіва,
Лічыў і тыдні, і дзянькі,
Стаміўся люд за гэту зіму,
Схаваўшы санкі і канькі.

І зноў надзея ў нябёсах
Блішчыць, бы люстра ў рацэ,
Цяпер аб зменлівасці лёсаў
Аповед свой складу дачцэ…

Сустрэча з зеленню і сонцам
Грэе ў сэрцы, нібы звон,
Чакай вясну ў роднай старонцы,
Як марыш ты з юнацкіх год.

Над полем жаўрукі мігцяцца,
Птушыны спеў чуваць здалёк.
Вясна і неба – мой дарадца,
Раблю ўпэўнены я крок…


Рецензии