Сагрэй усмешкай
Прыняць лавіну горкіх слоў,
Сустрэўся з поглядам калючым –
Спыняцца не трэба, ідзі напралом!
Каму ж патрэбен лёд і сцюжа,
Бушуюць што ў трывозе сну,
А сэрцу хочацца, каб ружы
Цвілі ў нас кожную вясну.
Зрабіўшы добрага паболей,
Душа заўсёды будзе чыстай,
Цаніць сяброў сапраўдных здолей,
Сагрэй усмешкай прамяністай.
Няважна, дзе ты гадаваўся,
Прыемна, як хто дорыць ласку,
Бывае, дрэнным кіраваўся,
Таму ўзрушаны знянацку…
Зімовы дзень цяжкім бывае –
Аднойчы прыйдзе дзень маёвы,
З удзячнасцю хай лёс прымае,
Твайго пасылу той знаёмы.
Свидетельство о публикации №125033108260