Куды ж мы бяжым?
Паскараючы кожны крок,
Не заўсёды рашаем гнутка
Усе задачы, як быццам знарок…
Вакол нас свет такі трапяткі,
А здаецца, што цягне руціна,
Разрываем жыццё на шматкі,
Крыўдуючы, што не тая карціна…
Для цябе і мяне ёсць іспыты,
І для хлопца таго, і дзяўчыны,
Гэты шлях, можа, потам здабыты,
З цягам часу глыбей усё маршчыны…
Заклікаю жыць толькі ў моманце,
Нават у тыя дні, калі роспач…
Мо не ўсім вы ўсмешку дорыце,
А толькі тым, хто заўсёды побач?
І хай сабе поўныя слёз вочы,
Ідзеш, не разбіраючы сляды,
Не трэба спадзявацца, што аднойчы
Наступяць лепшыя твае гады.
Жывіце сёння, ярка і раптоўна,
Вось так ідзе наш рух адвеку,
І думкі, і надзеі – усё галоўнае,
Бо так наканавана чалавеку.
Свидетельство о публикации №125033108213