Першага верасня

Урачыстым днём пачатак восені адзначаны,
Доўгачаканы і такі адказны ў календары,
Ён фарбамі вясёлымі расквечаны,
Пра гэта скажуць у любым двары!

Так проста здагадацца па прыкмеце,
Даведацца пра гэты дзіўны дзень!
Канешне, дзеці будуць сумаваць па леце,
І ўспаміны перайдуць у чароўны цень.

Прыкмета – гэта дзеці, кветкі, радасць,
Што паглынаюць гарады і вёскі,
На твары ўсіх і сум, і ўсхваляванасць,
Прыгожыя ўбранні і ўсмешкі!

Чакае ўсіх нас выпрабаванняў многа,
Жадаю мець цярпенне, мудрасць, веру,
І нават калі ў сэрцы ёсць трывога,
Мець пад нагамі трывалую глебу.


Рецензии