Сакура
Няхай на малюнках – а ў сэрцы вясна,
У цудоўнага дрэва не стрэнеш прагаліны,
Бо пышна і буйна красуе яна.
Мяккім воблакам колеру фуксіі
І пялёсткамі далікатнымі, нібы сон,
Ты забудзешся з ёю на былыя прымусы,
Што схаваюцца ў агромністы парасон.
Захапляльныя, на выгляд салодкія,
Сімвалізуюць жыцця пачатак.
Як быццам спраўдзяць жаданні чародкі
Надзей вялікіх тваіх дзяўчатак.
І недзе там, хай сабе далёка,
Буяюць шапкі шыкоўнай сакуры,
У жыцці нам ўсім бывае нялёгка,
І хочацца марыць пра цёплыя захады.
Магчыма, ты не бачыла дзіўнай сакуры,
Але гэты сімвал кранае зноў…
Імгненнае шчасце і дотыкі мяккія
З нязбыўных, ласкавых і казачных сноў…
А.Г. прысвячаецца
Свидетельство о публикации №125033108170