Казка мяне вучыць...

Казка чалавека вучыць мудрасці…
Праяўленню чысціні і людскасці,
Калі верыш у лепшае заўжды,
У дапаможны моц і цуд жывой вады.

Ходзяць побач клопат і павага
За сваю Айчыну ёсць адвага,
Хай нямоглы бацька ачуняе,
Сын закон той дрэнны парушае.

У казцы мы сустрэлі птаха залатога,
Выратоўваў меншы брат з астрога
Сваякоў сваіх зайздросных, сквапных,
Бо ён быў адкрыты і не прагны…

Не быць баязліўцамі на свеце
Удалося і нашым музыкам урэшце,
Сябраваць, спяваць, знайсці прытулак
Крочыць смела, а не йсці ў завулак…

Марыць, шанаваць, любіць краіну
Буду я – і ў казцы я ніколі не загіну!
Як разумная дачка знайшла любы адказ,
Хай натхняе бацькавы наказ!

Акунацца ў свет чароўных казак,
Даць пытанням лепшыя адказы,
Літары цяпер нам новы свет адкрылі,
Пра шчырасць і любоў каб не забылі.

Казка мяне вучыць мудрасці…
Бачыць толькі новыя магчымасці,
Я хачу, каб свет наш стаў чысцей,
Кожны беларус, я веру, будзе дабрадзей!


Рецензии