Наша памяць бясконца

Да 100-годдзя В. Быкава

Ён праўду пра вайну і пра людзей пісаў,
Адкрыў нам душу і расплюшчыў вочы.
І творчасць Васіля нясе нам мудрасць
Нястомленай, нязгаснай зоркай уночы.

Часцінку памяці пакінуў Быкаў у творах.
Хачу, каб кожны з нас свой лёс знайшоў,
Каб абышлі нас стрэльбы, злосць і гора,
Я ненавіджу сорак першы ўсёй душой…

Жураўліны крык – гэта неба, вяртанне,
Ёсць у салдата жаданне дажыць да світання.
Быццам на пераездзе быў з Пшанічным і Свістам,
У час ваенны салдат ішоў супраць фашыста…

Фішар, Глечык, Аўсееў… выпрабоўваў іх лёс,
Не забуду Карпенку, які кару панёс…
Столькі год праляцела з той праклятай вайны,
Жураўліным крыкам адлюстраваны яны.

Не, не толькі салдаты перажылі ўсе жахі,
Кожны памерлы беларус – гэта ў выраі птахі.
Наша памяць бясконца, не забудзем ніколі,
Што дзякучы ім мы ўсе з вамі на волі!


Рецензии