Таму, хто вучыць дзяцей

Раніца… цяжка, а трэба ж уставаць:
Ехаць, ісці, свой дзень планаваць.
Думкі, ідэі – гарой у галаве,
Усё разабраць зможаш, павер.

Выйшаў… іду, затым я бягу,
Памятаць усё паспрабуй на ляту,
Дрэвы, кусты – усё мігціцца ў вачах,
Усё ж такі трэба спаць па начах.

Паперы, лісты, сшыткаў гара,
З усім разабрацца настала пара.
Штосьці пісаў, рыхтаваў і складаў,
А потым забыўся, каму што аддаў.

Дзень… мітусня – і так усё складана,
Але ж імкнешся працаваць ты аддана.
Праца кіпіць: схемы, табліцы і сшыткі
Трэба раскласці хутчэй на палічкі.

Вечар… цямнее, хочацца есці,
Тэлефон разрываецца, трэба прысесці.
Зноў пачынаецца творчы працэс:
Камп’ютар, паперы – і думак прэс…


Рецензии