Хай натхняюць нябёсы

Паглядзі, як плывуць аблокі,
Так імкліва і вельмі старанна,
Адпачні сёння з доўгай дарогі,
Ад нябёсаў ты станеш рахманы.

Кожны дзень – непаўторнае цуда
У небе маеш ты над галавой,
І не злуйся, што справы марудна
Рух змянілі… бывае з табой.

У абшары блакіту схавана жыццё,
Свая дзіўная казка і думкі, і мары,
Адчувай асалоду, гані забыццё,
 Прыпыніся на момант падчас запары.

І не думай, што ў свеце ты адзін,
З табой чыстае, светлае неба!
Сто шляхоў цвёрдай хадою прайсці
Яшчэ зможаш – і гэта ўсё трэба.

Развее думкі ў вечнасці дзіўных хмар,
У раздоллі зорак безліч малюнкаў,
 Неба зайграе для цябе, як гусляр,
І падорыць убранне з блакітных карункаў.

Хай натхняюць нябёсы на мілы напеў
Дзе схаваны таямніцы паданняў,
Я жадаю, каб кожны з вас сэрцам гарэў
І пад небам чакала збыццё ўсіх жаданняў!


Рецензии