Зямля мая
Плывуць над намі чыстыя і светлыя аблокі.
Зменлівыя і гуллівыя, белыя і блакітныя,
Здольныя сцерці з памяці ўсе думкі агідныя.
У момант поўдня спякотнага ці надыходзячай буры
Крадком выпісваюць вобразы, як быццам мастак з натуры.
У парыве твайго неспакою і жудаснага хвалявання
Воблакі дапамогуць адчуць глыток кахання.
Раней ты не звяртаў увагі на дзіўны свет аблокаў,
Што ўмеюць накірунак даць, адкрыць таемныя вароты,
Там горад дзіўны ёсць, звяры і казачныя кветкі,
Адлюстравалі над зямлёй яны ружовыя палеткі.
Калі засынае павольна зямля і плывуць на поўнач аблокі,
Мой лепшы горад, Радзіма мая, я памятаю пра твае вытокі…
Пра сінь блакіту і слодыч сноў, надзею такую мілую,
Канешне, гэта ўсё пра яе – Зямлю пад белымі крыламі!
Свидетельство о публикации №125033108094