Быць лепшым
Прыгожай і шчырай, як маці,
Душэўнасць і мудрасць не страціць
Заўсёды ты Бога малі.
Хай нашы лясы і палі
Цябе сустракаюць усмешкай,
А дзеці вакол – пацешкай,
Ты толькі аб гэтым прасі.
Абуджанай песняй узнімае
Высокае цёплае сонейка,
І казачным шпаркім конікам
Праз сэрца ўсё гэта прымае.
Ідзеш з добрай мэтай калі
І бачыш здранцвелыя твары,
Ты рухайся ўперад іх марам –
Іх вобразы бляскам спалі.
На працавітай тваёй зямлі
Імкніся быць чыстым і вольным,
Бо ты – чалавек – і здольны
Быць лепшым для Маці-зямлі!
Свидетельство о публикации №125033107982