Гасанна
Послушать произведение можно по ссылке:
https://music.yandex.ru/album/36060108/track/137792243
Музыка: Евгений Савельев
Слова: Зоя Савельева-Рынкевич (http://stihi.ru/avtor/rynkevich)
Гасанна
1 куплет:
Адчыніцца неба, як кніга вякоў,
Анёлы з нябёсаў злятуць.
І трубныя гукі з усіх бакоў
Да храмаў святых прызавуць.
Зайграюць званы з вышынь залатых,
Іскрынкамі крылы заззяюць
Тут з воблака белага выйдзе да ўсіх
Збавіцель, якога чакаюць.
Прыпеў (2 разы):
Гасанна! Гасанна! Хрысту спявайце!
Хоры анёлаў, Яго ўхваляйце!
Гасанна! Гасанна! Вясёлкамі ззяюць,
З кветак прыгожых вянцы сплятаюць.
2 куплет:
Як з даўніх часоў Яму песні пяюць.
Цяпер Яго ўбачаць у сіле.
І слёз пакаяння Яму прынясуць,
А Божа Магутны ўсё прыйме.
Так доўга чакала зямелька – зямля,
Паспелае збожжа чакала,
Каб Бог аддзяліў сваю праўду ад зла,
Каб зерне дабра не прапала.
Прыпеў той жа (3 разы)
=======================================
Группа памяти ВК: https://vk.com/evgsavelev
Группа памяти ОК: https://ok.ru/esavelev
Слушать песни: https://music.yandex.ru/artist/7200679
Свидетельство о публикации №125033007328
