Калi у руцэ трымаеш крыж

На фото обложка альбома «Хрыстос уваскрос!» (на белорусском языке), в который вошла эта песня.

Послушать произведение можно по ссылке:
https://music.yandex.ru/album/36060108/track/137792242

Музыка: Евгений Савельев
Слова: Евгений Савельев


Калі ў руцэ трымаеш крыж
 
1 куплет:
Прад крыжом укленчу святым –
Збаўца свету вісеў на ім,
А цяпер гэты сымбаль жывы
Ззяе сонцам вечнай хвалы.
I цяпер гэты сымбаль жывы
Ззяе сонцам вечнай хвалы.
 
Прыпеў:
Калі ў руцэ трымаеш Крыж,
Калі ў сэрцы малітва гучыць,
3 табою побач крочыць Хрыстос –
I ты ў бядзе не будзеш адзін.
 
Калі свой крыж панясеш на плячох,
Вянец цярнёвы параніць чало -
Не выракайся святога Крыжа,
Ідзі за Збаўцам – гэта твой Шлях!
Не выракайся святога Крыжа,
Ідзі за Збаўцам – гэта твой Шлях!
 
2 куплет:
У местах i вёсках убачыш крыж –
Гэта меч Божы супраць злых,
Гэта Веліч пакорлівым сэрцам –
Дарога Збаўлення душам грэшным.
Гэта Веліч пакорлівым сэрцам –
Дарога Збаўлення душам грэшным.
 
Прыпеў (той жа)
 
3 куплет:
Дык пойдзем, браце, хадзем, сястра,
3 Крыжом святым, адрынуўшы страх,
Смерць пераможана вечным Жыццём,
Уваскрослы Збавіцель нам дорыць Святло!
Смерць пераможана вечным Жыццём,
Уваскрослы Збавіцель дае нам Святло!

Прыпеў (той жа)
 
26 лістапада 1995
=======================================
Группа памяти ВК: https://vk.com/evgsavelev
Группа памяти ОК: https://ok.ru/esavelev
Слушать песни: https://music.yandex.ru/artist/7200679


Рецензии