Добры самаранiн
Послушать произведение можно по ссылке:
https://music.yandex.ru/album/36060108/track/137792233
Музыка: Евгений Савельев
Слова: Евгений Савельев
Добры самаранін
1 куплет:
Ты ўзнімаеш вочы да неба,
Ты шукаеш у небе Бога –
Бачыш святло далёкай зоркі,
Але не бачыш нічога –
Прад табой ляжыць на дарозе
У скрываўленым целе Бог.
Прыпеў:
Не спыніўся святар, не спыніўся служка,
Толькi ты, Самаранін, спыніся!
Ты абмый Яму раны, дай хлеба лусту,
I душой сваёй падзяліся!..
Ты абмый Яму раны, дай хлеба лусту,
I душой сваёй падзяліся!..
2 куплет:
Не шукай карысці за паслугі ў добрым,
Але выканай Добры чын;
Ведай праўду нябачнай міласьці,
Не пагардзі горам чужым.
Прыпеў (той жа)
3 куплет:
Валадарства нябеснае ёсць паміж намі:
Не шукаў яго стары Самаранін,
Толькі Полымя Божае палала ў Ім,
Абагрэла нат ворага цяплом сваім.
Прыпеў (той жа)
4 куплет:
Ты ўбачыш Бога ў бліжнім,
Адшукаеш Святло нябёс -
Узнагародай за добрыя чыны
Будзе разам з табою Хрыстос...
Жнівень 1995 г.
Ворша (рэкалекцыi)
=======================================
Группа памяти ВК: https://vk.com/evgsavelev
Группа памяти ОК: https://ok.ru/esavelev
Слушать песни: https://music.yandex.ru/artist/7200679
Свидетельство о публикации №125033007117
