Слова
Послушать произведение можно по ссылке:
https://music.yandex.ru/album/36060108/track/137792230
Музыка: Евгений Савельев
Слова: Олег Салтук
Слова
Як доўга мы ішлі да Бога,
А Ён быў побач заўсягды.
Пралегла з церніяў дарога
Ды без глытка жывой вады.
Пралегла з церніяў дарога
Ды без глытка жывой вады.
О, дай нам, Божа, прычасціцца
І дай святой вады глыток,
Каб не маглі мы ўсе забыцца,
Дзе наш пачатак і выток.
Каб не маглі мы ўсе забыцца,
Дзе наш пачатак і выток.
А на пачатку было Слова
І тое Слова было Бог.
Яму малюся роднай мовай,
Каб ад нячысцікаў бярог.
Яму малюся роднай мовай,
Каб ад нячысцікаў бярог.
Каб даў хоць крышачку надзеі,
Спагады, ласкі, дабрыні.
Тады ўратуемся мы неяк,
Свае заглыбім карані.
Тады ўратуемся мы неяк,
Свае заглыбім карані.
Не ноч – суцэльная пакута
З перажыванняў і трывог.
Ды знаю – буду я пачуты,
Таму што Слова ёсць і Бог.
Ды знаю- буду я пачуты,
Таму што Слова ёсць і Бог.
Як доўга мы ішлі да Бога,
А Ён быў побач заўсягды.
Пралегла з церніяў дарога
Ды без глытка жывой вады.
Пралегла з церніяў дарога
Ды без глытка жывой вады.
Не ноч - суцэльная пакута
З перажыванняў і трывог.
Ды знаю – буду я пачуты,
Таму што Слова ёсць і Бог.
Ды знаю – буду я пачуты,
Таму што Слова ёсць і Бог,
Слова і Бог.
=======================================
Группа памяти ВК: https://vk.com/evgsavelev
Группа памяти ОК: https://ok.ru/esavelev
Слушать песни: https://music.yandex.ru/artist/7200679
Свидетельство о публикации №125033007002
