Мне 45 ужо...

Мне 45 ужо… Чаму так нечакана?
Гады прабеглі хутка, як маланка…
Мне сумна сёння ці мо так здаецца
І ў сэрцы цёплым нешта адзавецца.

Не трэба шкадаваць мінулых дзён,
Таму што лепшы свет будзе відзён,
Калі больш аддаваць і не злавацца,
І разумець, што трэба лепш расстацца

З нядобрай думкай, цемрай ці ўчынкам,
Паверыць, што ты смелая дзяўчынка,
Якая рухаецца і імкнецца ўперад,
Бо тут і сёння твой шчаслівы бераг.

Не, я не паэтэса, так, находзіць трохі,
Навошта абіваць цяпер парогі…
Спыніся – ужо ёсць пад нагамі глеба,
Адкрыйся свету і зірні на колер неба.


Рецензии