Пачуццё чалавека

Пачуццё чалавека рознае:
Агнявое, пякучае, вострае.
Перажыванні бываюць шчымлівыя,
Гнеўныя, праўдзівыя і гнятлівыя.

Глыбіня пачуццяў вялікая,
Захапляльная, зямная, тужлівая
І ласкавая, трапяткая, кіпучая,
Праз хвіліны – гордая і пякучая.

Эмоцыя ў душы тваёй сумная,
Балючая, трывожная, моцная?
Беражы сваю існасць, дружа мой,
Не жыві ў крагазвароце напружаным.

Уражанні адклікаюцца каштоўныя,
У парыве сентыменту шыкоўныя,
Ласкавыя, маляўнічыя, змястоўныя –
І адганяйце ўсе думкі адмоўныя!

Адчуванні кожны дзень розныя,
Пранікнёныя, цёплыя, адухаўлёныя,
Паднімай настрой свой старанна,
Жыві ў згодзе і любі краіну аддана!


Рецензии