Надзея будзе крочыць
Цяжар у душы і неяк сумна,
Купі сабе смачнейшы моці –
У гэты момант так разумна!
Калі ўсе сілы разгубіў ты,
Ідзі з сябрамі ў кавярню,
Гуляй на вуліцы з ахвотай,
Жаданне ёсць – бяжы ў лазню!
Калі застаўся вольны час,
Чытай Рэмарка ці Платона,
Танцуй! Здымі сябе ў анфас,
Ты ж выйшла з лепшага салона!
Паслухай зборнік песень родных,
Салодка так гучаць радкі,
Малюй карціну на прыродзе
Ці проста прыбірай куткі!
Настрой зрабіць ты самастойна
Не здолеў і не тыя чуеш гукі?
Пакліч сяброў самых прыстойных,
Не ўздумай зноў апускаць рукі!
Калі самотна стала ноччу,
Жаданні раскладзі ў слоце,
Надзея будзе ўпарта крочыць…
А сёння з’еш смачнейшы моці!
Свидетельство о публикации №125033004039