Як часта нас вакол атачаюць...

Як часта нас вакол атачаюць
Кепскія словы пустых людзей,
Цябе, быццам шаблямі, пужаюць,
Пазбаўляючы самых светлых надзей.

Прывабныя, цёплыя і такія салодкія…
Ты верыш ім, як малому дзіцяці,
Пачуўшы квяцістыя, далікатныя словы,
Не думаеш аб панурым раскладзе.

Вазьмі ты гэтыя словы розныя,
Прасей, паклаўшы ў думках на рэшата,
Хай рухі будуць твае асцярожныя,
Убачаць праўду сярод таго шчэбету.

Так бывае ў нашым нялёгкім жыцці,
Хтось кінуў слова ў паветра проста,
Але давядзецца і яму шлях прайсці,
Вытрымаўшы іспыт з чорнай палоскай.

Ці з’явіцца раптам якаясь прычына,
Забыцца на той жахлівы пагляд?
Напэўна, адказ ёсць: “Ужо немагчыма
Змяніць і рашэнне, і побыт, і лад…”

Як часта паднімае настрой нам штосьці:
Прыемны позірк, дарагі ўспамін,
І разумееш, што ў любым узросце
Ёсць шчырыя людзі, і ты не адзін!


Рецензии