Дзе засталося каханне...
Мне здавалася, што не расцём,
Мы гулялі так позна ў двары,
І хаваліся ўлетку ў бары.
Не зважалі на сум і ляноту,
І работа, і гумар у ахвоту,
На бярвеннях сядзелі разам
І не верылі бацькоўскім наказам.
Столькі шчасця мелі на твары,
І верылі, што збудуцца мары,
Нам хацелася жыць і тварыць,
Усім і кожнаму ўсмешкі дарыць!
Жартавалі так шчыра з сябрам,
Назіралі, як сусед добра дзябнуў,
Заглядалі ў Алчыны вокны,
Хай хоць лівень, і мы намокнем!
Завітаю да лепшай суседкі,
Апранемся мы з ёй, як паненкі,
А затым пабяжым на спатканне,
Гітара, хлопцы, дзеўкі, світанне…
Засталіся ў памяці ўсе мянушкі
І сустрэчы каля старой ігрушы,
Талюсь, Дзюс, Шпак і доўгі Вавяй,
Кацэмбала й Гаубіца, гучна спявай!
Дракон, Звярок і паненка Алена
І малы Бухвал усім па калена,
Ішлі на танцы, каб пару знайсці,
А гулі працягваліся аж да шасці.
Незадаўга дзед усіх ускруціць зрання
Яго ж не хвалюе, што спіць уся сям’я…
Пакуль ён на выган кабылу шукаць –
Мы з хаты хутчэй у лес уцякаць.
“А ну, гультаі, разграбаць ісці сена,
Адзін працую, яшчэ не прысеў я!
Дзе носіць нячыстая гэтых малых?
Як цяжка мне ўжо, бо зусім я стары…”
Пасля мы збіраемся ехаць у поле,
“Ну вы ж няўклюды, абое рабое…
Злажыце дарэчна пад ногі кашы,
Не мучай кабылу, хвост не тармашы!.."
Як добра ехаць нам усім на кані…
Паветра мы ловім, спрабуй, дагані,
І вось мы на месцы, ляцяць карані,
“Бульбу сабралі, ужо не стагні…”
Пасля з якім смакам ядзім мы аладкі,
Далей без прымусу наводзім парадкі,
У горад затым бяжым па прысмакі,
Пакуль мы ляцім – пра вечар развагі…
А ўвечары мы апранемся прывабна,
Намалюем вочы мы вельмі старанна
І пойдзем на цэнтр шукаць прыгоды
Завітаем у парк з добрай нагоды.
Што за мястэчка пакінула след,
Дзе засталося каханне і першы санет?
Ніколі не будзе ўспамінам канец,
Бо ў сэрцы любімы мой Івянец...
Свидетельство о публикации №125033004028