***
Я ўпрыгожу пакой матылькамі,
Маляўнічым убачу свой свет,
У маіх жылах працякае вякамі
Нераскрыты жыццёвы санет…
Я хачу трансліраваць думку,
Ад якой усміхнецца ваш твар,
Зачапіць жыцця тонкую струнку,
Дапаможа яна ў збыцці мар.
Назіраю за небам і хмарамі,
І за возерам дзіўным уначы,
Як плывуць лебядзіныя пары,
А мы толькі ўсяго гледачы…
Бачу, што не кожнаму ў радасць
Новы дзень, бо ёсць смутак і боль,
Выпускай праз сябе тую вадкасць,
Бо слязінкі твае – толькі соль.
Нават у смутку тваім ёсць рацыя,
Ад уцехі штодзённай бывае нудліва,
Хочаш, каб бясконца цвіў бэз ці акацыя?
Дык не будуць яны ўспрымацца гулліва!..
Тваім сябрам бывае трывожна,
Затаіліся сум, цяжар ці сцюжа?
Дзейнічай з імі як мага асцярожна,
І млявы бутон ператворыцца ў ружу!
Я ўпрыгожу пакой матылькамі,
Хай лятаюць, мільгаюць ва ўнісон,
Надзяляюць жыццё дарагімі радкамі,
І ад добрых навін зазвініць тэлефон…
Свидетельство о публикации №125033004018